Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Арганізацыя развіццёвага асяроддзя этнакультурнага зместу ў дашкольнай установе"

Дата: 7 февраля 2018 в 19:30
388 просмотров

“Радзіма – гэта тое, да чаго чалавек не можа адносіцца
абыякава, гэта тое асяроддзе, у якім ён жыве, дзе яго
чалавечыя карані знаходзяць спрыяльныя ўмовы для
свайго развіцця.”
А.А. Грымаць

Актуальнасць праблемы патрыятычнага выхавання абумоўлена сукупнасцю фактараў сацыяльнага, навуковага і практычнага значэння. Яна вызначаецца, у першую чаргу, фарміраваннем і развіццем нацыянальнай самасвядомасці асобы ў сучасных новых умовах глабальных этнічных працэсаў.
Значнасць выхавання дзяцей ў кантэксце этнічнай культуры абумоўлена сучаснымі тэндэнцыямі ў адукацыі, якія характарызуюцца ўзрослай цікавасцю да праблемы патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Пройдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.
Пачуццё патрыятызму шматграннае і змястоўнае: гэта любоў да сваіх блізкіх і гонар за ўвесь беларускі народ, яскравыя ўспаміны пра месца, дзе нарадзіўся, і павга да сваёй Радзімы, жаданне берагчы яе, садзейнічаць яе росквіту. Павага да Радзімы фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродзе, народных традыцыях.Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін з гісторыяй месца, дзе яно жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця “Радзіма”.
Аб важнасцi далучэння дзяцей да культуры свайго народа надрукавана шмат лiтаратуры, паколькi зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Таму дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру cваіх продкаў. Мeнaвiтa веданне гiсторыi свайго народа, яго культуры дапаможа ў далейшым з павагай i цiкавасцю адносiцца да культурных традыцый iншых народаў. Такім чынам, патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адной з асноўных задач дашкольных устаноў.
Разумеючы важнасць прадметна-развіваючага асяроддзя ў фарміраванні асобы дзіцяці, калектыў дзіцячага сада прыняў рашэнне стварыць "беларускі пакой", які спрыяе фарміраванню патрыятызму ў выхавальнікаў, дашкольнікаў і іх бацькоў. Паколькі адной з задач па вырашэнню праблемы выхавання патрыятычных пачуццяў у дзяцей стаяла “Далучыць членаў сям'і ў педагагічны працэс і аб'яднацца ў адну каманду. “ За дапамогай у стварэнні міні-музея звярнуліся да бацькоў нашых выхаванцаў.
На першым этапе стварэння музея праходзіў актыўны збор старадаўніх прадметаў. У зборы экспанатаў актыўна ўдзельнічалі бацькі, суседзі нашых выхаванцаў, а таксама і самі выхавацелі. Наступным этапам - было афармленне самаго пакоя. Пад кіраўніцтвам загадчыка Г.У.Вяжэвіч, калектыў дзіцячага сада разам з бацькамі пераўтварылі звычайны пакой у сапраўдную беларускую хатку..
Экскурсія ў краязнаўчы музей – адзін з галоўных сродкаў развіцця эмацыянальнага ўспрымання семіятычна выражанага этнакультурнага прадметнага асяроддзя і каштоўнасных адносін да яго. Дзіця пачынае разумець такія паняцці, як “мінулае” і “сучаснасць”. Дарослы дапамагае ўбачыць у творах мастацтва, прыгажосць прамысловай дзейнасці і высокае майстэрства іх стваральнікаў, адчуць, як змяняюцца з часам прадметы побыту , адзенне. Параўноўваючы прадметы даўніны і сучасныя вырабы, дзеці знаходзяць шмат агульнага, робяць вынік, што традыцыі майстэрства захоўваюцца.
Стварэнне міні-музея этнічнай культуры ў дашкольнай установе з’яўляецца адной з формаў работы па этнакультурным выхаванні. Прастора міні-музея абавязкова павінна мець канкрэтную ідэю, якая будзе пранізваць усе прадметныя формы культуры і дзейнасць прадстаўленых у ёй суб’ектаў. Музейна-адукацыйная сістэма работы з дзецьмі арыентуецца на:
- сістэмнасць і цэласнасць работы ў дадзеным накірунку;
- інтэграцыю розных відаў дзіцячай дзейнасці і музейнага дыялогу;
- улік узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей;
- апору на нагляднасць, эмацыянальна-пачуццёвае ўспрыманне прадметнага свету ў развіваючым асяроддзі міні-музея.
У сапраўдным музеі дзіця – пасіўны сузіральнік, а тут – сааўтар, творца экспазіцый, пры тым не толькі дзіця, але і яго родныя. Кожны міні-музей павінен стаць вынікам зносін сумеснай культуратворчай працы педагогаў, дзяцей і іх сем’яў.
На этапе наведвання экспазіцыйнай выставы дзеці знаёмяцца з рознымі відамі дэкаратыўнага мастацтва (вырабы з дрэва, гліны, саломы, паперы, вышыўка, пляценне), з іх побытавым і эстэтычным назначэннем. Пасля наведвання міні-музея патрэбна стварыць умовы для наладжвання сумеснай культуратворчай дзейнасці. Ад эмацыянальнага ўспрымання выхаванцы пераходзяць да пераймання (імітавання), дзе неабходную дапамогу ў культуратворчай дзейнасці ім аказваюць дарослыя
Экспанаты пакоя можна выкарыстоўваць у якасці метадычнага матэрыялу ў розных відах дзейнасці (моўнай, гульнявой, музыкальнай, выяўленчай), так як без наглядных вобразаў дзіця не можа адэкватна ўспрымаць звесткі аб матэрыяльных каштоўнасцях свайго народа, а таксама аб характары ўзаемаадносін паміж людзьмі ў розных гістарычных перыядах. Этнаграфічны пакой дае магчымасць дзецям не толькі разгледзіць прадмет з усіх бакоў, але і практычна яго асвоіць, наглядна убачыць, як жыў беларускі народ. Як людзі працавалі, адпачывалі, якія саблюдалі звычаі і чым упрыгожвалі свой быт. Так этнаграфічны пакой дапаможа устанавіць сувязь паміж мінулым і сучасным, вярнуць згубленыя каштоўнасці. Ствараючы атмасферу нацыянальнага быта ў дашкольнай установе, выкарыстоўваючы фальклор, знаёмства з традыцыйнымі святамі, з народнай творчасцю беларускага народа, з народнымі гульнямі, мы атрымаем магчымасць далучэння дзяцей да духоўнай культуры, абудзім у дзяцей асновы нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальнай прыналежнасці.
Наш педагагічны калектыў разумее, што кожная краіна, кожны народ ганарыцца сваёй традыцыйнай мастацкай культурай, якая з’яўляецца найбольш яркай адзнакай нацыянальнай адметнасці i самабытнасці. А развіццё асобы дзіціці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы, традыцый нашага народа, народнай творчасці, культуры. Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа - роднай мовы, мы спрыяем развіццю пазнавальных i інтэлектуальных магчымасцяў, іх пазнанню беларускай культуры, твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькі сваёй прыгажосцю, мастацкім афармленнем, але, заўсёды, маюць выхаваўчае значэнне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.