Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Графік асабістага прыёма грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Вілейскага раённага выканаўчага камітэту і Вілейскага раённага Савета дэпутатаў

Дата: 17 марта 2020 в 16:25, Обновлено 31 марта 2021 в 15:05

ГРАФІК

асабістага прыёма грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Вілейскага раённага выканаўчага камітэту і Вілейскага раённага Савета дэпутатаў

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

Пасада

Чысло месяца, час прыёма

Курыруемыя пытанні

БЕГУНЕЦ

Алег Паўлавіч

старшыня

райвыканкама

2-я і 4-я серада

месяца

з 8.00 да 13.00

каб. № 29

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю Вілейскага райвыканкама.

Курыруе пытанні ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі раёна і каардынуе іх дзейнасць.

ЧАБАТАР

Алена Аляксандраўна

старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў

1-ы і 3-і

чацвер месяца

з 8.00 да 13.00

каб. № 32

Курыруе пытанні мясцовага самакіравання

ЗАВАЦКІ

Анатолій Мікалаевіч

першы намеснік старшыні райвыканкама

3-я серада месяца

з 8.00 да 13.00

г. Вілейка, вул.Вадап'янава, 24, каб. № 19

Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, зямельных адносін, аховы навакольнага асяроддзя, рыбалоўнай гаспадаркі.

СЛЕПЦОВА

Людміла Міхайлаўна

намеснік старшыні райвыканкама

2-я серада месяца

з 8.00 да 13.00

каб. № 26

Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, ідэалагічнай работы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, працы, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў.

КАТОВІЧ

Аляксандр Сяргеевіч

намеснік старшыні райвыканкама

1-я серада месяца

з 8.00 да 13.00

каб. № 26

Курыруе пытанні будаўнічага і дарожнага комплексу, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый, ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў, прыдарожнага сэрвісу.

ВОЗНЯК

Марына Пятроўна

намеснік старшыні райвыканкама

4-я серада месяца

з 8.00 да 13.00

каб. № 29

Курыруе пытанні эканомікі, падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцыйнай дзейнасці, маёмасных адносін, прадпрымальніцтва, ліцэнзавання, працы, гандлю, паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), мытнай справы, каштоўных металаў, знешнеэканамічнай дзейнасці, імпартазамяшчэння, паліўнага і энергетычнага комплексу раёна, энергаэфектыўнасці, стандартызацыі, рэкламы і ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі эканомікі.

ГАТОЎКА

Віктар Віктаравіч

кіраўнік справамі райвыканкама

5-я серада месяца

з 8.00 да 13.00

каб. № 22

Курыруе гаспадарчы блок пытанняў дзейнасці сельскіх выканаўчых камітэтаў і райвыканкама, кіруе дзейнасцю Упраўлення справамі райвыканкама.

ПАРАДАК ПАПЯРЭДНЯГА ЗАПІСУ НА АСАБІСТЫ ПРЫЁМ

Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва райвыканкама ажыццяўляецца ў сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама (г. Вілейка, вул. Партызанская, 40, каб. № 9), па тэлефоне 8-01771-5-37-22, па электроннай пошце vileyka-rec@vileyka.minsk-region.by.

Пры папярэднім запісе на асабісты прыём высвятляюцца:

сутнасць пытання;

ці разглядаўся зварот па плануемым да абмеркавання пытанні ў сельвыканкаме,  структурным падраздзяленні райвыканкама, раённай арганізацыі, у кампетэнцыі якіх ён знаходзіцца;

іншыя неабходныя звесткі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.