Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Работа з насельніцтвам

Дата: 12 сентября 2017 в 16:14, Обновлено 4 октября 2021 в 13:22

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Заяўны прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.

Пры звароце грамадзяніну неабходна прадаставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

Да ведама грамадзян:

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў адказнага за вядзенне кнігі – загадчыка Вяжевіч Ганны Уладзіміраўны (2-гі паверх).

У выпадку адсутнасці загадчыка адказны за вядзенне кнігі - намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Рудніцкая Алена Яўгеньеўна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.