Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праект "Ліст сябру".

Дата: 22 октября 2021 в 16:43, Обновлено 25 октября 2021 в 16:51

Мэта мерапрыемства - выхаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб'ектамі бліжэйшага акружэння, развіццё звязнага маўлення і культуры маўленчых зносін у працэсе напісання калектыўных лістоў аб сваёй малой радзіме аднагодкам з іншых раёнаў Мінскай вобласці.

  Рэалізацыя праекта прадугледжвае вызначэнне педагогамі найбольш цікавых аб'ектаў у населеным пункце, дзе знаходзіцца ўстанова адукацыі (прыродныя і прамысловыя аб'екты, спартыўныя і культурныя аб'екты, гістарычныя месцы), правядзенне з дзецьмі экскурсій і "заняткаў па жывым слове", арганізацыю перапіскі выхаванцаў сваёй групы з аднагодкамі з іншых устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці. Важнай умовай паспяховай рэалізацыі праекта з'яўляецца ўцягванне ў адукацыйны працэс бацькоў, якім будзе прапанавана арганізоўваць у выходны дзень прагулкі з дзецьмі да аддаленых прыродных і сацыяльных аб'ектаў населенага пункта, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі.

Умовы праекта прадугледжваюць афармленне ва ўстановах дашкольнай адукацыі альбома "Мая малая радзіма ў лістах да сяброў" для фіксацыі вынікаў перапіскі, стварэнне раённых электронных кніг з апавяданнямі і малюнкамі дашкалят аб сваёй малой радзіме. Вынікам усяму стане стварэнне электроннай кнігі "Міншчына ў апавяданнях і малюнках дашкалят".

https://moiro.by/направления/воспитательная-работа/направления-воспитательной-деятельности/гражданское-и-патриотическое-воспитание/областной-социально-педагогический-проект-письмо-другу

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.