Сёння цяжка ўявіць сваё жыццё без зручных і камфортных рэчаў, да якіх мы прывыклі - электрапрыбораў. У сучасным доме без іх ніяк не абыйсціся – бо простага націску кнопкі «пуск» дастаткова, каб падагрэць ежу ў мікрахвалеўцы, памыць бялізну ў пральнай машыне, спячы пірог у «цуда-печы» і г. д. І тое, што яны палягчаюць жыццё любой гаспадыні таксама бясспрэчны факт.
Але і сапсаваць жыццё такія "памочнікі" таксама могуць. Здавалася б, што можа прасцей, сыходзячы з хаты выключыць усе электрапрыборы з сеткі (ну, акрамя, вядома, халадзільніка) і выконваць элементарныя правілы бяспекі.
Нажаль, наш народ цвёрда перакананы, што сучасныя мадэлі зусім бяспечныя і могуць працаваць суткі напралёт, а ўжо вывучаць інструкцыю па эксплуатацыі – зусім пустая трата часу. Вось толькі прыклады пажараў, прычынай якіх стала электраабсталяванне сведчаць зусім пра іншае.
Людзі згодныя эканоміць на сваім здароўі, карыстацца старымі электрапрыборамі, жыць у дамах, электраправодка ў якіх даўно адслужыла свой век, і спадзявацца ва ўласнай бяспецы на «авось». А па статыстыцы прычынай кожнага 6 пажару ў Рэспубліцы з'яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. У асенне-зімовы перыяд гэтая прычына пастаянна фігурыруе ў зводках МНС, бо праблема абагравання жылля для жыхароў прыватнага жылога сектара з'яўляецца асноўнай.
Прыкладаў як рабіць не трэба вялікае мноства, таму нагадаем, як пазбегнуць вогненных здарэнняў.
Карыстайцеся электрапрыборамі, выконваючы правілы бяспекі, названыя ў завадской інструкцыі, своечасова рамантуйце іх (давярайце рамонт толькі прафесіяналам).
Ні пры якіх абставінах не выкарыстоўвайце пашкоджаныя, самаробныя або саматужныя электраабагравальнікі.
Варта пазбягаць перагрузкі электрасеткі ў выпадку ўключэння адразу некалькіх магутных спажыўцоў энергіі.
Небяспечна пакідаць уключаныя электраабагравальнікі на ноч, выкарыстоўваць іх для сушкі рэчаў, а таксама ўсталёўваць электраабагравальнікі паблізу фіранак ці мэблі.
Калі ў доме знаходзяцца дзеці і пажылыя людзі, лепш набываць электраабагравальнікі закрытага тыпу. Калі вы выкарыстоўваеце састарэлыя мадэлі абагравальнікаў - будзьце асабліва ўважлівыя, не дапускайце іскрэння шнура і разагрэву вілак.
Рэгулярна ачышчайце абагравальнік ад пылу - ён таксама можа загарэцца.
Сачыце за тым, каб провад ад электрапрыбора не знаходзіўся пад дыванамі і паласамі, інакш ён можа перацерціся.
Для выключэння ўзгарання электрапрыбораў з-за скачкоў і перападаў напружання ў сетцы карыстайцеся сеткавымі фільтрамі.
Сыходзячы з хаты, выключайце электрапрыборы і асвятленне.