Асноўнай мэтай арганізацыі адаптацыйнай пляцоўкі ва ўмовах кароткачасовага знаходжання дзяцей з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей псіхалагічнай гатоўнасці да паступлення ў дашкольную ўстанову.
Задачы:
* плаўны пераход ад выхавання ва ўмовах сям'і да выхавання дзяцей у дашкольнай установе;
* рознабаковае развіццё дзяцей, іх ранняя сацыялізацыя, якая дазваляе забяспечыць паспяховую адаптацыю дзіцяці да ўмоў дашкольнай установы;
* аказанне садзейнічання сям'і ў фізічным, псіхічным і асобасным развіцці дзіцяці ранняга ўзросту;
* павышэнне бацькоўскай кампетэнтнасці.
Прыярытэтнымі напрамкамі ў змесце адукацыйнай працы з дзецьмі ранняга ўзросту на адаптацыйнай пляцоўцы ва ўмовах кароткачасовага знаходжання з'яўляюцца:
* набыццё сацыяльнага вопыту дзецьмі ранняга ўзросту;
* фарміраванне сродкаў зносін з дарослымі і дзецьмі;
* арыентаванне на асобаснае развіццё дзяцей;
* развіццё навыкаў у розных відах дзейнасці з улікам магчымасцяў і інтарэсаў дзяцей, патрэбаў бацькоў.
На першым этапе наведвання адаптацыйнай групы малыя займаюцца разам са сваімі бацькамі: малююць, гуляюць у парах, канструююць. У ходзе сумеснай дзейнасці фарміруюцца навыкі зносін з дзіцем. Педагогі назіраюць і вывучаюць асаблівасці паводзін кожнага малога, высвятляюць яго жаданні, уменні. Ствараюцца спрыяльныя ўмовы для эмацыйных зносін з кожным дзіцем.
На другім этапе, калі дзіця ўсвядоміла, што ў навакольнай абстаноўцы няма небяспекі, з групай малых займаецца педагог, а бацькі назіраюць за адукацыйным працэсам.
На трэцім этапе малыя застаюцца з педагогам, а вузкія спецыялісты кансультуюць бацькоў. Першы час адсутнасць мамы непрацяглая, дзіця можа пераканацца ў тым, што яна побач і ніколі яго не пакіне. Педагог арганізуе сумесную гульнявую дзейнасць дзяцей. Бацькі атрымліваюць магчымасць павысіць свой узровень псіхолага-педагагічных ведаў аб узроставых асаблівасцях развіцця дзіцяці.
На чацвёртым этапе дзіця гатовае заставацца без мамы працяглы перыяд ва ўжо знаёмай яму абстаноўцы. Кароткачасовае сістэматычнае знаходжанне дзяцей разам з мамай (іншымі членамі сям'і) ва ўстанове дашкольнай адукацыі спрыяе іх паўнавартаснаму развіццю, палягчае ў далейшым адаптацыю пры паступленні ў дашкольную ўстанову на поўны працоўны дзень. У сваю чаргу, бацькі атрымліваюць педагагічныя веды аб развіцці сваіх дзяцей.
ЧАС РАБОТЫ АДАПТАЦЫЙНАЙ ПЛЯЦОЎКІ: Серада, пятніца 10.00-12.00
Распарадак дня у адаптацыйнай групе для дзяцей ранняга ўзросту
Час знаходжання – 2 гадзіны
Час |
Рэжымныя моманты |
10.00-10.30 |
Прыём дзяцей, самастойная дзейнасць. |
10.30-10.40 |
1 гульня-занятак |
10.40-10.55 |
Перапынак паміж заняткамі |
10.55-11.05 |
2 гульня-занятак |
11.05-11.25 |
Самастойная дзейнасць дзяцей |
11.25-11.40 |
Сумесная гульнявая дзейнасць дзяцей і бацькоў |
11.40-12.00 |
Адыход дзяцей дадому |
У групе працуюць: Новік А.К., выхавацель 1-й кв.катэгорыі, Зяноўка А.А., выхавацель 1-й кв.катэгорыі.
ПРАВІЛЫ ЗНАХОДЖАННЯ НА АДАПТАЦЫЙНАЙ ПЛЯЦОЎЦЫ
-
Дзіця наведвае пляцоўку толькі ў суправаджэнні бацькоў або блізкіх.
-
Дзіця і суправаджаючыя павінны быць здаровымі.
-
Бацькі актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці дзяцей на пляцоўцы, прытрымліваюцца рэкамендацый педагогаў.
-
Адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей у час заняткаў нясуць бацькі.
-
Дарослым і дзецям неабходны зменны абутак. Адзенне і абутак павінны быць зручнымі, не абмяжоўваць рухаў у дзейнасці, якая ім прапануецца.
-
Забараняецца прыносіць на пляцоўку прадукты харчавання, жуйкі (дзецям і дарослым). Не пажадана прыносіць цацкі з дому.
-
У выпадку немагчымасці прыйсці на пляцоўку неабходна папярэдзіць адміністрацыю ўстановы адукацыі.