Рэкамендацыя для бацькоў
Рэкамендацыі па навучанню дзяцей ПДР
Пры выхадзе з дому
Калі ля дому магчымы рух, адразу звярніце ўвагу дзіцяці, ці няма надыходзячага транспарту. Калі ля дому стаяць транспартныя сродкі або растуць дрэвы, прыпыніце свой рух і агледзіцеся - ці няма небяспекі.
Пры руху па тратуары
• Прытрымлівайцеся правага боку.
• Дарослы павінен знаходзіцца з боку праезнай часткі.
• Калі тратуар знаходзіцца побач з дарогай, бацькі павінны трымаць дзіця за руку.
• Прывучыць дзіця, ідучы па тратуары, уважліва назіраць за выездам машын з двара.
• Не прывучайце дзяцей выходзіць на праезную частку, калыскі і санкі вязіце толькі па тратуары.
Рыхтуючыся перайсці дарогу
• Спыніцеся, агледзіце праезную частку.
• Развівайце ў дзіцяці назіральнасць за дарогай.
• Падкрэслівайце свае рухі: паварот галавы для агляду дарогі, прыпынак для агляду дарогі, прыпынак для пропуску аўтамабіляў.
• Вучыце дзіця ўзірацца ўдалячынь, адрозніваць набліжаючыя машыны.
• Не стойце з дзіцем на краі тратуара.
• Звярніце ўвагу дзіцяці на транспартны сродак, які рыхтуецца да павароту, раскажыце аб сігналах паказальнікаў павароту ў машын.
• Пакажыце, як транспартны сродак спыняецца ля пераходу, як ён рухаецца па інэрцыі.
Пры пераходзе праезнай часткі
• Перахадзіце дарогу толькі па пешаходным пераходзе або на перакрыжаванні.
• Ідзіце толькі на зялёны сігнал святлафора, нават калі няма машын.
• Выходзячы на праезную частку, спыняйце размовы.
• Не спяшайцеся, не бяжыце, перахадзіце дарогу мерна.
• Не перахадзіце вуліцу пад вуглом, растлумачце дзіцяці, што так горш відаць дарогу.
• Не спяшайцеся перайсці дарогу, калі на другім баку вы ўбачылі сяброў, патрэбны аўтобус, прызвычаіце дзіцяці, што гэта небяспечна.
• Пры пераходзе па нерэгуляваным скрыжаванні, вучыце дзіця ўважліва сачыць за пачаткам руху транспарту.
• Растлумачце дзіцяці, што нават на дарозе, дзе мала машын, пераходзіць трэба асцярожна, так як машына можа выехаць з двара, з завулка.
Пры пасадцы і высадцы з транспарту
• Выходзьце першымі, наперадзе дзіцяці, інакш дзіця можа ўпасці, выбегчы на праезную частку.
• Падыходзьце для пасадкі да дзвярэй толькі пасля поўнага прыпынку.
• Не садзіцеся ў транспарт у апошні момант (можа прышчыкнуць дзвярыма).
• Прывучайце дзіця быць уважлівым ў зоне прыпынку - гэта небяспечнае месца (дрэнны агляд дарогі, пасажыры могуць выпхнуць дзіця на дарогу).
Пры чаканні транспарту
• Стойце толькі на пасадачных пляцоўках, на тратуары або абочыне