Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень здароўя

Дата: 28 марта 2019 в 08:50, Обновлено 28 марта 2019 в 10:00
235 просмотров

Мэта: замацаванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў дашкольнікаў.

Задачы:
- замацаваць навыкі здаровага ладу жыцця праз сумесныя эстафеты, спартыўныя практыкаванні, рытмічныя размінкі.
- развіваць спрыт, хуткасць, каардынацыю рухаў.
- выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і калектывізму.

    Немагчыма ўявіць жыццё дзіцяці ў дзіцячым садзе без вясёлых забаў, шумных святаў і спаборніцтваў, цікавых гульняў і займальных атракцыёнаў. Арганізацыя Дня здароўя з'яўляецца універсальным сродкам вырашэння многіх важных педагагічных задач, галоўная з якіх - гадаваць выхаванцаў здаровымі, моцнымі і жыццярадаснымі.

   Дзень здароўя ў нашай установе - адно з самых відовішчных масавых мерапрыемстваў. А пачаўся ён з танцавальнай ранішняй гімнастыкі. На працягу дня ва ўсіх групах прайшлі гутаркі на тэму карыснай ежы і здаровага ладу жыцця, чытанне і развучванне вершаў, прыказак і загадак пра здароўе. Кіраўнік фізічнага выхавання Ганна Аляксандраўна арганізавала для выхаванцаў вясёлае і займальнае фізкультурнае свята. Дзеці спаборнічалі ў розных эстафетах. Спорт і рух даставілі ўсім велізарную радасць і пазітыўны эмацыйны настрой. 

                

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.