МНС папярэджвае!
Увага!
З прыходам вясны на палях і прысядзібных участках, пашах падсыхае расліннасць, у прыватнасці трава. Грэбуючы правіламі пажарнай бяспекі некаторыя грамадзяне пакідаюць пасля сябе не затушаныя вогнішчы, кідаюць куды не патрапячы непатушаную запалку або недакурак. І як следства, адбываецца гарэнне сухой расліннасці і смецця. Плошчы такога пажару дасягаюць велізарных памераў, ствараецца пагроза распаўсюджвання агню ў лес, на тарфянікі, на жылыя будынкі і надворныя пабудовы грамадзян, а часцяком ствараецца пагроза жыццю і здароўю людзей. Штогод у выніку выпальвання сухой расліннасці гінуць людзі.
Вось і варта задумацца, выпальваць сухую траву і смецце, ці ж знайсці іншы спосаб ўтылізацыі.
Адначасова нагадваем, на тэрыторыі жылых дамоў, дачных і садовых домікаў дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў, у тым ліку для спальвання смецця, падрыхтоўка ежы ў спецыяльных прыстасаваннях з выкарыстаннем палаючага вугалю (мангалы, барбекю, грыль і аналагічныя) пры ўмове: прыняцця мер па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі, пастаяннага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка і т. п.), размяшчэння вогнішчаў на адлегласці не менш за 15 м ад будынкаў і збудаванняў, 25 м ад лясных масіваў; 30 м - ад сціртаў сена і саломы, а спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў і збудаванняў.
Пасля спальвання смецця і прыгатавання ежы падпаленыя матэрыялы павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення.
Хочацца адзначыць, што згодна кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў – прымяняецца мера адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Таксама, адміністрацыйная адказнасць прадугледжана і за іншыя правапарушэнні: парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках, распальванне вогнішчаў у забароненых месцах, парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры спальванні смецця і размяшчэнні прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы на прысядзібных участках - штраф у памеры да 30 базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне, будзьце асцярожныя з агнём, не грэбуйце элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі, бо іх захаванне з'яўляецца залогам вашага дабрабыту, захаваннем жыцця і здароўя вам і вашым блізкім.
Першы намеснік начальніка
Вілейскага раённага аддзела па НС
Анатоль Стрэж