Экскурсія ў этнаграфічны пакой
Экскурсія ў музей – адзін з галоўных сродкаў развіцця эмацыянальнага ўспрымання семіятычна выражанага этнакультурнага прадметнага асяроддзя і каштоўнасных адносін да яго. Дзіця пачынае разумець такія паняцці, як “мінулае” і “сучаснасць”. Дарослы дапамагае ўбачыць у творах мастацтва, прыгажосць прамысловай дзейнасці і высокае майстэрства іх стваральнікаў, адчуць, як змяняюцца з часам прадметы побыту , адзенне. Параўноўваючы прадметы даўніны і сучасныя вырабы, дзеці знаходзяць шмат агульнага, робяць вынік, што традыцыі майстэрства захоўваюцца.
Стварэнне міні-музея этнічнай культуры ў дашкольнай установе з’яўляецца адной з формаў работы па этнакультурным выхаванні. Прастора міні-музеяабавязкова павінна мець канкрэтную ідэю, якая будзе пранізваць усепрадметныя формы культуры і дзейнасць прадстаўленых у ёй суб’ектаў. Музейна-адукацыйная сістэма работы з дзецьмі арыентуецца на:
- сістэмнасць і цэласнасць работы ў дадзеным накірунку;
- інтэграцыю розных відаў дзіцячай дзейнасці і музейнага дыялогу;
- улік узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей;
- апору на нагляднасць, эмацыянальна-пачуццёвае ўспрыманне прадметнага свету ў развіваючым асяроддзі міні-музея.
У сапраўдным музеі дзіця – пасіўны сузіральнік, а тут – сааўтар, творца экспазіцый, пры тым не толькі дзіця, але і яго родныя. Кожны міні-музей павінен стаць вынікам зносін сумеснай культуратворчай працы педагогаў, дзяцей і іх сем’яў.
На этапе наведвання экспазіцыйнай выставы дзеці знаёмяцца з рознымі відамідэкаратыўнага мастацтва (вырабы з дрэва, гліны, саломы, паперы, вышыўка, пляценне), з іх побытавым і эстэтычным назначэннем. Пасля наведвання міні-музея патрэбна стварыць умовы для наладжваннясумеснай культуратворчай дзейнасці. Ад эмацыянальнага ўспрымання выхаванцы пераходзяць да пераймання (імітавання), дзе неабходную дапамогу ў культуратворчай дзейнасці ім аказваюць дарослыя.
Экспанаты пакоя можна выкарыстоўваць у якасці метадычнага матэрыялу ў розных відах дзейнасці (моўнай, гульнявой, музыкальнай, выяўленчай), так як без наглядных вобразаў дзіця не можа адэкватна ўспрымаць звесткі аб матэрыяльных каштоўнасцях свайго народа, а таксама аб характары ўзаемаадносін паміж людзьмі ў розных гістарычных перыядах. Этнаграфічны пакой дае магчымасць дзецям не толькі разгледзіць прадмет з усіх бакоў, але і практычна яго асвоіць, наглядна убачыць, як жыў беларускі народ. Як людзі працавалі, адпачывалі, якія саблюдалі звычаі і чым упрыгожвалі свой быт. Так этнаграфічны пакой дапаможа устанавіць сувязь паміж мінулым і сучасным, вярнуць згубленыя каштоўнасці. Ствараючы атмасферу нацыянальнага быта ў дашкольнай установе, выкарыстоўваючы фальклор, знаёмства з традыцыйнымі святамі, з народнай творчасцю беларускага народа, з народнымі гульнямі, мы атрымаем магчымасць далучэння дзяцей да духоўнай культуры, абудзім у дзяцей асновы нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальнай прыналежнасці.