Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Плата за карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі "Мае першыя ўрокі" у 2019/2020 навучальным годзе

Дата: 24 сентября 2019 в 11:19
296 просмотров

Аплата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі у 2019/2020 навучальным годзе
Згодна з пастановай урада ад 28 жніўня 2018 года № 621 "Аб унясенні змяненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 839" устаноўлена (зменена) плата за падручнікі і дапаможнікі ў 2018/2019 навучальным годзе. У новым навучальным годзе ўстаноўлена адзіная плата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі для ўсіх навучэнцаў.

Так, пастановай № 621 "Аб унясенні змяненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. №839" устаноўлена плата за падручнікі і дапаможнікі для дашкольнікаў у 0,2 базавыя велічыні-5,1 рубля. Бацькі павінны ўнесці плату да 1 кастрычніка бягучага года.

Нагадаем, бясплатнае карыстанне падручнікамі ўстанаўліваецца для (ч. 2 п. 2 арт. 39 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі) для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, інвалідаў з дзяцінства; навучэнцаў з сем'яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзярждапамогі на дзяцей старэйшых за тры гады; навучэнцаў з сем'яў, у якіх адзін або абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі I або II групы; навучэнцаў, якія з'яўляюцца членамі сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 3.2, 3.4 і 3.7 п. 3, п. 10 і падпунктах 12.2 і 12.3 п. 12 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь (ад 14.06.07 г.) «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".

Для ўстанаўлення бясплатнага карыстання падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі неабходна прадаставіць пасведчанне інваліда, заяву на імя загадчыка. Для зніжэння платы за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі (50%): пасведчанне шматдзетнай сям'і – для сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, заява на імя загадчыка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.