Кансультацыя для бацькоў на тэму «Бяспека дома»
Кансультацыя для бацькоў на тэму «Бяспека дома»
Мэта: павысіць узровень ведаў бацькоў выхаванцаў па выкананні прафілактычных і ахоўных мер для бяспекі жыццядзейнасці дзяцей дома.
Паважаныя бацькі! Памятайце‚ што ад якасці выканання вамі прафілактычных і ахоўных мер залежыць бяспека вашага дзіцяці!
Бяспека дзіцяці з'яўляецца асноўным звяном у комплексе выхавання. Неабходна прадпрымаць меры засцярогі ад атрымання дзіцем траўмы, таму што дзеці ва ўзросце да 7 гадоў праяўляюць вялікую цікавасць да акружаючых іх прадметаў, у прыватнасці электрапрыбораў, аудыё і відэатэхнікі і выбуханебяспечных прадметаў.
Забеспячэнне бяспекі дзіцяці дома - гэта комплекс мер засцярогі, які ўключае ў сябе бяспеку ўсіх памяшканняў вашага дома (кухні, ваннай, спальні, залы і т. д.)!
Дзіця-дашкольнік павінна знаходзіцца пад наглядам дарослых (бацькоў, выхавальніка, няні). Не пакідайце дзіця дома адно на доўгі час!
Крыніцы патэнцыйнай небяспекі для дзяцей.
Прадметы, якімі дзіцяці катэгарычна забараняецца карыстацца:
-запалкі;
-газавыя пліты;
- печка;
-электрычныя разеткі;
-уключаныя электрапрыборы.
Прадметы, якімі дзяцей трэба навучыць карыстацца (залежыць
ад узросту):
-іголка;
-нажніцы;
- нож.
Прадметы, якія неабходна захоўваць у недаступных для дзяцей месцах:
-бытавая хімія;
-лекі;
-спіртныя напоі;
-цыгарэты;
-харчовыя кіслоты;
-рэжучыя-колючыя інструменты.
Дзіця павінна запомніць:
- Калі адчыняеш ваду ў ваннай або ў кухні, першым адварочваюцца кран з халоднай вадой. Каб не апячыся‚ а пасля дадавай гарачую ваду паступова.
- Ніколі не дакранайся да электрычнага прыбору (пральная машына, чайнік, фен і г.д.)‚ калі ў цябе мокрыя рукі, таму што вада добры праваднік электрычнасці, і ты можаш атрымаць моцны ўдар токам
- Не чапай экраны уключанага тэлевізара ці кампутара. На экране можа назапасіцца статычны электрычны зарад, і тады цябе ўдарыць токам.
Не пакідайце дзіця аднаго дома!
Сачыце за тым, каб вашы дзеці былі пад наглядам, дагледжаны, апрануты, накормлены і разам з вамі пазнавалі свет праз навакольныя прадметы, а не самастойна, праз траўматызм і небяспеку жыццядзейнасці.
Крыніцы: Загвоздкіна Т.В. Бяспека жыцця і дзейнасці
дашкольнікаў: Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў / Г. В. Загвоздкина. Мн.: Полымя, 2001. -192 с.
Знаёмім дашкольнікаў з АБЖ: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / [Л. І. Прус і інш.] Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2007. 94, [2] с. (з вопыту работы дашкольных учрежцений).
Галіцына, Н. С. АБЖ для малодшых дашкольнікаў. Сістэма працы. М.: Выдавецтва «Скрыпторый 2003», 2013. 1120.