Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кансультацыя для бацькоў на тэму: "Выкарыстанне святлоадбівальных элементаў на вопратцы дзіцяці"

Дата: 8 февраля 2021 в 10:10, Обновлено 5 марта 2021 в 15:36
567 просмотров

Кансультацыя для бацькоў на тэму: "Выкарыстанне святлоадбівальных элементаў на вопратцы дзіцяці"

Мэта: данесці да бацькоў неабходнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў на вопратцы дзіцяці.

Навучанне правілам дарожнага руху ў дзіцячым садзе - гэта жыццёвая неабходнасць, таму розныя мерапрыемствы па ПДР заусёды актуальныя ва ўстановах дашкольнай адукацыі. У дзіцячым садзе дзіця павінна засвоіць асноўныя паняцці сістэмы дарожнага руху і навучыцца найважнейшым правілам дарожнага руху і правілам паводзін на дарозе.

Калі дзіця прыходзіць у дзіцячы сад, адукацыйная дзейнасць па ПДР маеь азнаямленчы характар. Дзеці знаёмяцца з такімі паняццямі, як «дарога», «святлафор», «пешаходны пераход». Галоўным для дзяцей у навучанні ПДР застаецца прыклад дарослых - выхавальнікаў і бацькоў. Паважаныя бацькі, памятайце, што вы таксама павінны выконваць правілы. Толькі у гэтым выпадку навучанне будзе эфектыўным.

Дзеці - самыя уразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху. А зрок - асноўны канал, на якім да кіроўцаў транспарту паступае інфармацыя (да 90%). Пешаход становіцца больш прыкметным, калі на вопратцы маюцца святлоадбівальныя элементы.

Заўважыўшы флікер, кіроўца загадзя зніжае хуткасць, і «рэзервовая адлегласць» паміж пешаходам і спыненнем легкавога аўтамабіля моцна павялічваецца.

Флікер - не проста бліскучы значок, які робіць пешахода прыкметным. Ён фарміруе пэўную псіхалогію, якая заклікае чалавека быць асцярожным. Прымяненне светоадбівальнікау пешаходамі больш чым у 6,5 разоў зніжае рызыку наезду транспартнага сродку на пешахода ў цёмны час сутак.

Многія вытворцы дзіцячага адзення клапоцяцца не толькі аб прыгажосці і выгодзе сваёй прадукцыі, але і бяспецы юнага пешахода, выкарыстоўваючы святлоадбівальныя элементы: малюнкі на куртках, ўстаўныя палоскі і г. д. Пры выбары аддавайце перавагу менавіта такім мадэлям. Пры адсутнасці спецыяльнага адзення неабходна набыць іншыя формы святлоадбівальных элементаў, якія могуць быць размешчаныя на сумцы, куртцы ці іншых прадметах. Формы светоадбівальных элементаў розныя. Знакі і падвескі зручныя тым, што іх лёгка перамясціць з аднаго адзення на іншае. Самаклейныя налепкі могуць быць выкарыстаны на любых паверхнях ‚ яны наносяцца на тканіну з дапамогай праса. Ёсць і спецыяльныя святлоадбівальныя бранзалеты.

Прывучайце сябе і сваіх дзяцей карыстацца даступпымі сродкамі бяспекі!

1. Крыніца: Белая, К.Ю. Как обеспечить безопасность дошкольников: метод. пособие/ К. 10. Белая, В. Н. Зимонина.М.:МИПКРО, 2004.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.