Кансультацыя для бацькоў на тэму: «Экалагічнае выхаванне дзяцей у сям’і »
Мэта: выхоўваць беражлівыя адносіны да ўсяго жывога, што нас акружае.
Экалогія- гэта навука, і ўтварылася яна ад слова ойкас- дом, жыллё, месца пражывання. Гэта ўсё жывое, што нас акружае, мы дыхаем чым мы жывём. І ў дашкольнай педагогіцы з’явіўся новы напрамак выхавання- экалагічнае выхаванне.
Экалагічнае выхаванне рэалізуецца ў розных сацыяльных інстытуцыях, але найбольш важнымі з іх для фарміравання экалагічнай культуры дзіцяці, з'яўляецца сям'я.
Цікавасць да прыроды, адносіны да яе, у значнай ступені будзе абумоўлівацца псіхалагічным кліматам у сям'і, у прыватнасці - стаўленнем саміх дарослых (бацькоў) да прыроды, да жывелаў, насякомых і птушак.
Цяга да прыгожага праяўляецца ўжо ў раннім дзяцінстве. Маляня убачыў рамонак і цягне да яго ручкі, а мама ўжо спяшаецца сарваць кветку! Паспрабуйце цярпліва і спакойна даць зразумець дзіцяці, што нельга рваць кветачкі, калі іх сарвеш, яны хутка завянуць, а на палянцы будуць расці і доўга радаваць усіх. Не ўсякае жаданне маляняці можа выконвацца, і ў гэтым трэба быць настойлівым, і не ісці на повадзе ў дзіцяці.
Калі бацькі паступаюць інакш - у дзіцяці фармуецца спажывецкае стаўленне да свету і навакольнага ў яго прыродным асяроддзі.
З першых гадоў жыцця ў дзяцей фарміруецца пачатак экалагічнай культуры. Дзеці бачаць дома, як мама даглядае за кветкамі, коткай або сабакам. Яны самі цягнуцца да усяго жывога, ім хочацца пагладзіць жывелу і палюбавацца прыгожымі кветкамі.
Падрастаючы, дзеці даведаюцца, што кожная істота мае свой «дом», у якім ёсць усё для яго жыцця. Экалагічнае выхаванне- гэта і ёсць пазнанне жывога, якое акружае дзіця у сваім асяродзі пражывання, і наша галоўная задача- навучыць іх ахоўваць і берагчы тое, што яны бачаць. Трэба даступна растлумачыць дзіцяці, што ламаць галінку дрэва нельга,асабліва зімой. Звярніце ўвагу дзіцяці на прыгажосць галінак, якія стаяць усе ўпрыгожаныя інеем. Ўзімку дрэвы спяць, і толькі мы ў іх абаронцы. Каб дрэвам было цяплей, іх карані трэба атуліць снегам, тлумачачы, што мы дапамагаем ім выжыць зімой. Бываючы з дзецьмі зімой у лесе, звярніце ўвагу на цішыню, якая навокал, на прыгажосць, на тое, як лёгка дыхаецца ў лесе.
Вясной прырода зменьваецца, і мы радуемся кожнай новай травіначцы, кожнаму новаму лісточку. Пачынаецца праца на лецішчы і дзеці дапамагаюць вам , хай зусім мала, але яны імкнуцца да гэтага, бачачы, як гэтым займаецеся вы. У дачных масіваў ёсць лес, вы бываеце там з дзецьмі. Мы ўсе цягнемся да прыроды каб адпачыць,падыхаць свежым паветрам, паслухаць бульканне ручая, насалоджвацца спевам птушак. Мы, дарослым, збіраем кветкі і лекавыя травы, нарвіце толькі столькі, колькі вам трэба, але старайцеся не рваць з каранямі.
Збіраючы ў лесе грыбы і ягады, трэба браць толькі тыя, якія вы ведаеце, а іншыя не чапайце. Грыбы з’яўляюцца не толькі ежай, але і лекамі для многіх жывел. Вось палюбуйцеся- грыб мухамор-ён такі прыгожы, на высокай ножцы, але ядавіты, яго можна есці толькі жывелам. Каб грыбы не знікалі ў нашым лесе, не трэба парушаць грыбніцу. Раскажыце дзецям, что грыбы трэба зразаць ножыкам, а на гэтым жа месцы вырасце новы.
Дзеці часта паступаюць жорстка з прыродай і ва ўсім гэтым вінаватыя мы, дарослыя. Менавіта бацькі не змаглі навучыць клапатліва адносіцца да ўсяго наваколля і любавацца прыродай.
Будзьце прыкладам для свайго дзіцяці: павесце кармушку за акном або на балконе, насыпце туды рназам корм; пасадзіце разам дрэўца і г.д. хочаце парадаваць дзіця- завядзіце дома якую – небудзь жывелінку: папугайчыка, чарапаху, хамячка або проста побач самага вернага сябра: шчанюка ці кацяня. Растлумачці і навучыце як правільна даглядаць за імі, чым трэба іх карміць і колькі даваць яды. Калі вы ўсё ж такі завялі сабе жывеліну дома, то не выкідвайце яе на вуліцу, як яны падрастуць, то будуць вельмі вам удзячны за цяпло і ласку. Калі ў хаце жывуць хатнія жывелы, а гадуюцца расліны становяцца сямейным гонарам, тады і ў дзяцей фарміруецца адпаведнае стаўленне да ўсяго жывога. Дзеці вырастаюць спагаднымі ў тых сем'ях, дзе есць жывелы (рыбкі, папугаі, сабакі) і расліны, і абыякавымі, эгаістычнымі - у сям'і, дзе дарослыя абыякава і з непрыязнасцю ставяцца да прыроды.
Пажаданне вам выхоўваць у дзяцей пачуцце спачування, вучыце бачыць прыгажосць навакольнага свету і гэта не пройдзе дарма. Калі дзіця будзе беражліва адносіцца да ўсяго і берагчы гэты «дом» -ваша выхаванне не пройдзе дарма. Яны будуць уважлівыя не толькі да навакольнага свету, але і да вас дарослых.
У заканчэнне сваёй кансультацыі хочацца прапанаваць верш В. Орлова.
«Живой букварь»
Нас в любое время года
Учит мудрая природа
Учит по календарю
По живому букварю
Птицы учат пению
Паучок терпению
Учит нас пчелиный рой
Дисциплине трудовой
Обучает жить в труде
И по справедливости
Учит пас правдивости
Учит снег нас чистоте
Учит солнце доброте
У природы круглый год
Обучатся нужно
Нас деревья всех пород
Весь большой лесной парод
Учит крепкой дружбе.
Літаратура
- Грышына О. М., Зайцава М.А - Экалогія праз казку. г.Чалябінск -.: Цэнтр развіцця дзіцяці-.: с. 233.
- Аляксееў С.В. Опыт непрерывного экологического образования в Санкт – Петербурге/ С.В Алексеев // Экология и жизнь. 1999. №3. С.23 – 26.
- Виноградова, Л.И. Семья и школа – партнеры в воспитании/ Л.И. Виноградова //Внешкольник. 2002. – № 5.
- Клемяшова Е.М., Снитко И.В., Цветкова И.В. М.: Педагогическое общество Белоруси, 2000. 63 с.
- Зотова, Н.С. непрерывное экологическое воспитание в ОУ «Начальная школа – детский сад»/ Зотова Н.С. //Дополнительное образование и воспитание. 2007. №7. С.49-54.